Славянские языки: системно-описательный и социокультурный аспекты



страница1/27
Дата12.02.2017
Размер1.17 Mb.
Просмотров2753
Скачиваний0
ТипСборник
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   27

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
Учреждение образования

“Брестский государственный университет имени А.С. Пушкина”




СЛАВЯНСКИЕ ЯЗЫКИ:

СИСТЕМНО-ОПИСАТЕЛЬНЫЙ

И СОЦИОКУЛЬТУРНЫЙ АСПЕКТЫ

ИССЛЕДОВАНИЯ

Сборник научных трудов

по материалам VII Международной научной конфференции

В двух частях

Часть 1

Брест


2016

УДК 811.16 (082)

ББК 80я43
Рецензенты:

доктор филологических наук, профессор

УО “Брестский государственный университет им. А. С. Пушкина”

З. П. Мельникова
кандидат филологических наук, доцент, первый проректор ГУО

“Брестский областной институт развития образования”



С. Г. Рачевский
Редакционная коллегия:

Л. А. Годуйко, Л. Н. Грицук, Г. А. Веремеюк, Т. М. Лянцевич, С. А. Королевич, Г. В. Писарук, О. А. Фелькина, А. Ю. Яницкая

Под общей редакцией

заведующего кафедрой общего и русского языкознания

БрГУ имени А. С. Пушкина

кандидата филологических наук,

доцента О. Б. Переход


Славянские языки: системно-описательный и социокультурный аспекты исследования : сб. науч. тр. / Брест. гос. ун-т им. А. С. Пушкина ; редкол.: Л. А. Годуйко [и др.] ; под общ. ред. О. Б. Переход. – Брест : БрГУ, 2016. – Ч. 1. – 296 с.
ISBN (ч. I.)

ISBN
В сборник вошли материалы докладов VII Международной научной конференции (26–27 ноября 2015 г.), посвящённой изучению славянских языков в синхронном, диахроническом, сопоставительном и социокультурном аспектах. В сборнике представлены статьи на русском, белорусском, украинском, польском языках.

Адресуется широкому кругу славистов – научным работникам, преподавателям, аспирантам, учителям, студентам филологических специальностей.
УДК 811.16(082)

ББК 80я43



ПЛЕНАРНОЕ ЗАСЕДАНИЕ
А. А. Лукашанец (г. Мінск, Беларусь)
Беларуская мова ў сучасным грамадстве: нацыянальная мова і адзінства нацыі
1. Нацыянальная мова і нацыя. Нягледзячы на актывізацыю сучасных працэсаў інтэграцыі і глабалізацыі, імклівае пашырэнне сучасных інфармацыйных тэхналогій, якія фактычна вядуць да стварэння адзінай сусветнай культурнай і інфармацыйнай прасторы, нацыянальныя мовы застаюцца не толькі найважнейшым сродкам камунікацыі, але таксама з’яўляюцца найбольш значнай часткай нацыянальнай культуры, сродкам яе стварэння і прэзентацыі, сімвалам нацыянальна-этнічнай прыналежнасці і самаідэнтыфікацыі асобы. Безумоўна, галоўнай функцыяй любой натуральнай мовы па-ранейшаму з’яўляецца камунікатыўная, якая забяспечвае жыццядзейнасць і ўзаемадзеянне соцыуму. Аднак ва ўмовах двухмоўя і шматмоўя функцыі і роля нацыянальнай мовы істотна ўскладняюцца, змяняецца таксама іх размеркаванне. У шматмоўных калектывах у залежнасці ад розных сацыяльна-палітычных абставін часта нацыянальная мова аказваецца недастаткова запатрабаванай як сродак зносін, але набывае новую, надзвычай важную сацыяльную функцыю – функцыю годнасці асобы і нацыі. Гэта абумоўлена перш за ўсё нацыястваральнай роляй мовы, а таксама яе значэннем для фарміравання і падтрымання нацыянальнай свядомасці народа, захавання яго адметнасці, на што звяртаў увагу ў свой час А. А. Патабня [2].

Невыпадкова, фарміраванне большасці сучасных еўрапейскіх нацый, у тым ліку і славянскіх, адбывалася паралельна з фарміраваннем нацыянальных моў і ўзмацненнем іх ролі ў жыцці грамадства, пашырэннем літаратурна-пісьмовай традыцыі, а таксама ўвядзеннем нацыянальных моў у якасці сродку зносін у важнейшыя сферы афіцыйнага ўжытку.

Так, нацыянальнае адраджэнне славянскіх народаў у ХVІІ–ХІХ стст. праходзіла перш за ўсё пад знакам адраджэння (і нават стварэння!) нацыянальных моў і фарміравання іх літаратурных норм, што адбывалася паралельна з нацыянальна-вызваленчым рухам славянскіх народаў, якія знаходзіліся ў складзе буйнейшых тагачасных імперый, і іх барацьбой за сваю незалежнасць. У якасці прыкладу можна прывесці Чэхію, Балгарыю, Беларусь, Украіну, дзе імклівы рост нацыянальнай свядомасці быў у многім абумоўлены інтэнсіўным фарміраваннем новых літаратурна-пісьмовых моў гэтых славянскіх народаў, паколькі страта імі сваёй дзяржаўнасці ў папярэдні перыяд прывяла да заняпаду калісьці багатай пісьмовай традыцыі. Напрыклад, сучасная чэшская мова сфарміравалася на аснове старачэшскай мовы толькі ў ХVІІІ ст., украінская – у ХІХ, новая літаратурна-пісьмовая беларуская мова – у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Нацыянальна-вызваленчая барацьба паўднёваславянскіх народаў супраць асманскага прыгнёту стварыла ўмовы для фарміравання новых літаратурна-пісьмовых моў балгар і сербаў.

У наш час з’яўленне на палітычнай карце Еўропы новых дзяржаўных утварэнняў служыць магутным стымулам для развіцця новых нацыянальных моў і станаўлення іх літаратурных норм. Прыкладам могуць служыць новыя славянскія краіны на тэрыторыі былой Югаславіі. Так, у 1991 г. адбылося канчатковае размежаванне сербска-харвацкай мовы на сербскую, якая стала дзяржаўнай мовай Саюзнай дзяржавы Сербіі і Чарнагорыі, і харвацкую – дзяржаўную мову Рэспублікі Харватыя. Стварэнне на тэрыторыі былой Югаславіі яшчэ адной суверэннай дзяржавы – Босніі і Герцагавіны – стала ўмовай для адгалінавання ад сербскай мовы такой новай славянскай мовы, як баснійская (басняцкая). Нарэшце, ужо ў ХХІ ст. падзел Саюзнай дзяржавы Сербіі і Чернагорыі на дзве суверэнныя краіны паклаў пачатак фаміраванню яшчэ адной паўднёваславянскай мовы – чарнагорскай.

Такім чынам, вопыт моўнага жыцця Еўропы і ў цэлым свету на працягу ХХ–ХХІ ст. паказвае, што ні адна нацыя, якая атрымала сваю дзяржаўнасць, не страціла сваёй нацыянальнай мовы. Наадварот, наяўнасць сваёй нацыянальнай мовы стымулюе рух да нацыянальнай незалежнасці, а набыццё гэтай незалежнасці, як правіла, вядзе да павышэння ролі нацыянальнай мовы ў грамадстве, да развіцця і ўдасканалення яе літаратурных норм, абагачэння слоўнікавага складу і нават да фарміравання новай нацыянальнай мовы.

Усё гэта сведчыць аб выключна важнай нацыя- і дзяржаваствараль-


най ролі нацыянальнай мовы, яе значнасці як фактару адзінства нацыі.

2. Беларуская мова ў сучасным беларускім соцыуме. Беларуская мова – адна з славянскіх моў усходнеславянскай падгрупы, нацыянальная мова беларускага народа, дзяржаўная мова Рэспублікі Беларусь і мова тытульнай нацыі – таксама адыграла і працягвае адыгрываць зараз важную ролю ў нацыянальным жыцці беларускага народа. Менавіта беларуская мова ў пачатку ХХ ст. стала адным з важнейшых фактараў фарміравання нацыянальнай свядомасці беларусаў, іх кансалідацыі, а таксама фарміравання беларускай дзяржаўнасці. У дадзеным выпадку быў рэалізаваны дзяржавастваральны прынцып: ёсць народ са сваёй асобнай адметнай мовай, які мае права на ўласную дзяржаўнасць.

Беларуская мова прайшла дастаткова працяглы і складаны шлях свайго развіцця і займае зараз належнае месца сярод славянскіх народаў і на лінгвістычнай карце Еўропы. Сёння беларуская мова – гэта высока-


развітая літаратурная мова з багатым слоўнікавым складам і распрацаванай сістэмай норм, якая можа паспяхова абслугоўваць усе камунікатыўныя патрэбы сучаснага грамадства. Яна па-ранейшаму застаецца важнейшым элементам беларускай культуры, сімвалам нацыянальнай свядомасці, фактарам нацыянальнай адметнасці і ідэнтыфікацыі [1].

У сучасным двухмоўным беларускім соцыуме беларуская мова з’яўляецца: а) сродкам зносін (выконвае камунікатыўную функцыю); б) сродкам і часткай беларускай духоўнай культуры, яе асноўным нацыянальным кампанентам; в) сродкам і сімвалам нацыянальнай ідэнтыфікацыі і фактарам нацыянальнай свядомасці беларусаў [1].

У пачатку ХХІ ст. на сучасным этапе развіцця беларускай дзяржаў-
насці істотна ўзмацняецца роля беларускай мовы як фактару псіхалагічнага камфорту асобы і годнасці нацыі [2]. У апошні час асаблівую актуальнасць набывае роля беларускай мовы як фактару адзінства нацыі.

3. Беларуская мова як фактар адзінства нацыі. Пастаноўка пытання аб ролі нацыянальнай беларускай мовы як фактару адзінства нацыі ў сітуацыі блізкароднаснага дзяржаўнага двухмоўя і пераважнай рускамоўнай кампетэнцыі беларускага грамадства атрымлівае пэўную спецыфіку і нават палітычную завостранасць, паколькі можа быць пераведзена ў плоскасць праблемы: а якая з дзяржаўных моў (беларуская ці руская) можа прэтэндаваць сёння на ролю фактару адзінства нацыі?

Тэарэтычна можна дапусціцць меркаванне, што любая з дзяржаўных моў ці нават абедзве дзяржаўныя мовы могуць прэтэндаваць на гэтую ролю. Больш за тое, рэальная запатрабаванасць рускай мовы ў афіцыйных сферах зносін і ўзровень рускамоўнай кампетэнцыі грамадства, здавалася б, павінна замацаваць прыярытэт у гэтым пытанні за рускай мовай. Аднак моўная рэальнасць уносіць істотныя карэктывы ў названую праблему.

Парадоксам сучаснай моўнай сітуацыі ў Беларусі трэба лічыць тое, што па шэрагу прычын, у тым ліку і знешнепалітычнага кшталту, найбольш пашыраная ва ўжытку руская мова адназначна не можа разглядацца як фактар адзінства беларускай нацыі. Наадварот, высокі ўзровень рускамоўнай кампетэнцыі беларускага грамадства і рэальнае дамінаванне рускай мовы ў жыцці сучаснага беларускага соцыуму хутчэй можа прывесці да сцірання нацыянальнай адметнасці беларускага народа, паколькі працуе на карысць адэптаў “рускага свету”, якія прапагандуюць ідэю “Адна мова – адна культура, адзін народ”. Гэтая палітыка была выразна сфармулявана і актыўна рэалізоўвалася ў часы Расійскай Імперыі і, на жаль, знаходзіць шырокую падтрымку ў сучасным расійскім палітычным і гуманітарным істэблішменце.

Такім чынам, прызнаючы, безумоўна, дамінуючую ролю рускай мовы як рэальнага сродку камунікацыі ў сучасным беларускім соцыуме, як фактару істотнага пашырэння культурнай і інфармацыйнай прасторы, неабходна бачыць і небяспеку для беларускай нацыі страты сваёй нацыянальна-моўнай і культурнай самастойнасці і адметнасці.

Відавочна, што ў сучасным беларускім соцыуме на ролю рэальнага фактару адзінства нацыі можа прэтэндаваць толькі беларуская мова.

Роля беларускай нацыянальнай мовы як фактару адзінства нацыі пацвярджаецца:

– яе роляй у гісторыі беларускага народа;

– статусам дзяржаўнай мовы;

– статусам мовы тытульнай нацыі;

– статусам фактару нацыянальнай адметнасці народа і краіны, а таксама найважнейшага атрыбута дзяржаўнасці.

Аднак у сённяшніх умовах выкананне беларускай мовай ролі фактару адзінства натыкаецца на цэлы шэраг перашкод перш за ўсё лінгвістычнага (недастатковы ўзровень беларускамоўнай кампетэнцыі грамадства) і асабліва сацыяльна-псіхалагічнага складу (наяўнасць у грамадскай свядомасці пэўных стэрэатыпаў дыферэнцыяцыі грамадства па моўнай прыкмеце).

Так, недастатковая беларускамоўная кампетэнцыя і немагчымасць асобы паводзіць сябе ў адпаведнасці з рэальнай маўленчай сітуацыяй часта з’яўляецца прычынай нігілістычнага стаўлення да дзяржаўнай беларускай мовы і яе недаацэнкі як важнейшага атрыбута беларускай дзяржаўнасці ў ХХІ ст., фактару адзінства нацыі і галоўнага сродку нацыянальнай ідэнтыфікацыі і самаідэнтыфікацыі. Менавіта рэальнае пашырэнне беларускай мовы ва ўсе без выключэння афіцыйныя сферы ўжытку і культурную прастору беларусаў, фарміраванне мажарытарных адносін да яе з боку ўсіх слаёў сучаснага беларускага грамадства, высокі ўзровень беларускамоўнай кампетэнцыі соцыуму дазволяць не толькі захаваць здабыткі беларускай нацыянальнай культуры і стварыць умовы для яе паўнацэннага развіцця і функцыянавання, але і захаваць нацыянальна адметны імідж нашай дзяржавы ў свеце.

Праблемы сацыяльна-псіхалагічнага кшталту абумоўлены тым, што працяглае існаванне беларуска-рускага двухмоўя прывяло да фарміравання ў грамадскай свядомасці цэлага шэрагу проціпастаўленняў па моўнай прыкмеце (па моўных густах і схільнасцях грамадзян), якія набываюць выразную культурную і палітычную афарбоўку. Пры гэтым можна гаварыць пра два тыпы такіх проціпастаўленняў (апазіцый).

Апазіцыя 1 звязана з сітуацыяй блізкароднаснага беларуска-рускага двухмоўя. Проціпастаўленне “беларуская мова – руская мова” знаходзіць сваё ўвасабленне ў наступных культурных стэрэатыпах, якія склаліся яшчэ ў 60-я гг. мінулага стагоддзя і захоўваюцца да сённяшняга часу:

беларуская мова (вёска, вясковы соцыум) – руская мова (горад, гарадское асяроддзе);

беларуская мова (гуманітарная творчая інтэлігенцыя) – руская мова (тэхнакратычная інтэлігенцыя);

беларуская мова (вясковая традыцыйная народная культура) – руская мова (сучасная гарадская культура);

беларуская мова (рэтраспекцыя ў мінулае і замыканне ў нацыянальных межах) – руская мова (перспектыва ў будучае і выхад за нацыянальныя межы).

У пачатку ХХІ ст. гэтыя “культурна-моўныя” стэрэатыпы з’яўляюцца анахранізмамі, але працягваюць аказваць уплыў на сферу моўнага жыцця краіны.

У канцы ХХ ст. па прыкмеце “беларуская мова – руская мова” ў грамадскай свядомасці сфарміраваліся і пэўныя “палітычныя” стэрэатыпы, якія таксама негатыўна ўплываюць на нацыяаб’яднальную функцыю беларускай мовы. Найбольш відавочнымі “палітычнымі” моўнымі стэрэатыпамі ў сітуацыі блізкароднаснага дзяржаўнага беларуска-рускага двухмоўя, відаць, трэба лічыць два наступныя:

беларуская мова (нацыяналіст) – руская мова (???);

беларуская мова (апазіцыйнасць) – руская мова (палітычная лаяльнасць).

Найбольш складаным і супярэчлівым з гэтых двух стэрэатыпаў, безумоўна, з’яўляецца першы: “беларуская мова (нацыяналіст) – руская мова (???)”. Парадаксальнасць гэтага відавочнага і вельмі пашыранага ў грамадскай свядомасці стэрэатыпу заключаецца ў тэрміналагічнай нявызначанасці “правай” часткі дадзенага проціпастаўлення, а таксама спецыфічнае размеркаванне эмацыянальна-ацэначнай канатацыі “левай” (беларуская мова – нацыяналіст) і “правай” (руская мова – ???) частак разглядаемай апазіцыі. Відаць, пад уплывам стэрэатыпаў яшчэ савецкай афіцыйнай ідэалогіі ў сферы моўнага жыцця за пазіцыяй “беларуская мова (нацыяналіст)” выразна замацавалася негатыўная (мінусавая) канатацыя, а за пазіцыяй “руская мова (???)” – пазітыўная (плюсавая). Аднак рэаліі сучаснага моўнага жыцця ў Беларусі паказваюць памылковасць гэтых ацэнак і шкоднасць такога стэрэатыпу ў цэлым.

Па-першае, важным з’яўляецца разуменне сутнасці феномену прыхільнікаў беларускай мовы, з аднаго боку, і прыхільнікаў рускай мовы, з другога. Як правіла, прыхільнікі беларускай мовы выступаюць за сваё канстытуцыйнае права карыстацца ў сваёй дзейнасці роднай беларускай мовай і пашырэнне яе ў афіцыйныя сферы ўжытку ў адпаведнасці з прынцыпамі дзяржаўнага двухмоўя. Пры гэтым прыхільнікі беларускай мовы ніякім чынам не аспрэчваюць права іншых карыстацца другой дзяржаўнай мовай – рускай. Наадварот, прыхільнікі рускай мовы ў сваёй асноўнай масе, як правіла, негатыўна ставяцца як да самой беларускай мовы, так і да тых, хто карыстаецца ёю. Больш таго, любыя нават самыя нязначныя крокі, накіраваныя на пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ў розныя сферы камунікацыі, успрымаюцца прыхільнікамі рускай мовы як замах на менавіта рускую мову, якая рэальна дамінуе ва ўсіх без выключэння сферах жыцця беларускага грамадства. Найбольш ваяўнічую пазіцыю ў гэтых адносінах займаюць прыхільнікі ідэалогіі “рускага свету”, асабліва расійскія.

Звернемся зараз да паняццяў нацыяналізм, нацыяналіст. У ТСБМ [4] даюцца наступныя азначэнні гэтых лексем:



Нацыяналізм. 1. Рэакцыйная буржуазная ідэалогія і палітыка ў галіне нацыянальных адносін і культуры, якая грунтуецца на перабольшванні нацыянальных рыс, культывацыі перавагі, выключнасці адных нацый перад другімі, распальванні нацыянальнай варожасці. 2. Нацыянальны рух у прыгнечаных краінах за незалежнасць народа, нацыі супраць іншаземных прыгнятальнікаў [4, т. 3, с. 336].

Нацыяналіст. 1. Прыхільнік нацыяналізму (у 1 знач.). 2. Удзельнік, прыхільнік нацыянальна-вызваленчага руху, нацыяналізму (у 2 знач.) [4, т. 3, с. 336].

Калі абстрагавацца ад элементаў савецкай ідэалогіі ў азначэннях слоў нацыяналізм і нацыяналіст, то ў адносінах да пазіцыі “беларуская мова (нацыяналіст)” паняцце нацыяналіст павінна мець значэнне ‘прыхільнік захавання і падтрымання нацыянальных каштоўнасцей, у тым ліку нацыянальнай мовы, як важнейшага складніка нацыянальнай культуры; той, хто выступае за паслядоўнае ажыццяўленне канстытуцый-


нага права карыстацца роднай беларускай мовай у сваёй дзейнасці, за пашырэнне беларускай мовы ва ўсе сферы ўжытку ў адпаведнасці з прынцыпамі дзяржаўнага двухмоўя’. У такім выпадку “левая” пазіцыя “беларуская мова (нацыяналіст)” адназначна набывае пазітыўную (дадатную) канатацыю.

Па-другое, істотнае значэнне набывае пытанне аб азначэнні “правай” пазіцыі “руская мова (???)” і яе канатацыі. Здавалася б, гэтая пазіцыя павінна мець тое ж самае азначэнне і тую ж самую ацэнку, што і сфармуляваныя намі для пазіцыі “беларуская мова (нацыяналіст)”. Аднак гэтаму перашкаджае негатыўнае стаўленне адэптаў выключнага выкрыстання рускай мовы да другой дзяржаўнай мовы – беларускай.

Не можа быць прызнана здавальняючым для пазіцыі “руская
мова
(???)” і азначэнне шавініст, паколькі ў сучасным беларускім соцыуме прыхільнікамі пераважнага, ці нават выключнага выкарыстання рускай мовы, з’яўляюцца грамадзяне беларускай нацыянальнасці, якія ў цэлым пазітыўна ставяцца да іншых беларускіх нацыянальных каштоўнасцей і з’яўляюцца патрыётамі сваёй краіны. Параўн.:

Шавінізм. Ваяўнічы буржуазны нацыяналізм, які прапаведуе выключнасць адной нацыі і пагарду да іншых, распальвае нацыянальную варожасць [4, т. 3, кн. 2, с. 341].

Шавініст. Прыхільнік шавінізму [4, т. 3, кн. 2, с. 341].

Як уяўляецца, найбольш падыходзячым, хаця і не бясспрэчным, азначэннем для пазіцыі “руская мова (???)” магло б стаць наступнае: “моўны шавініст” з адназначна негатыўнай (“мінусавай”) канатацыяй.

Усё гэта паказвае штучнасць і абсурднасць самога проціпастаўлення беларуская мова (нацыяналіст, “+”) – руская мова (моўны шавініст, “–”) і неабходнасць пазбаўлення ад яго ў сферы моўнага жыцця сучаснага беларускага соцыуму. Тое ж самае датычыцца і другога больш адназнач-
нага, але не менш дэструктыўнага для сітуацыі дзяржаўнага двухмоўя стэрэатыпу “беларуская мова (апазіцыйнасць) – руская мова (палітычная лаяльнасць)”.

Апазіцыя 2. Фарміраванне гэтага тыпу проціпастаўлення па моўнай прыкмеце, якое ўскладняе праблему выканання беларускай мовай функцыі адзінства нацыі, звязаны з актуалізацыяй у 90-я гг. мінулага стагоддзя другога (альтэрнатыўнага) варыянту беларускай літаратурнай мовы, ары-
ентаванай на “Беларускую граматыку для школ” Б. Тарашкевіча і моўную пратыку 20-х гг. ХХ ст. – так званай “тарашкевіцы”. Гэтая акалічнасць прывяла да фарміравання проціпастаўлення “беларуская літаратурная мова (агульналітаратурны стандарт) – тарашкевіца”, у межах якога таксама сфарміраваўся рад культурных і палітычных стэрэатыпаў, якія вядуць да канфрантацыі ўнутры беларускамоўнага асяроддзя. Напрыклад:

– літаратурная мова (традыцыяналіст) – тарашкевіца (рэфарматар);

– літаратурная мова (палітычная лаяльнасць) – тарашкевіца (апазіцыйнасць);

– літаратурная мова (рэнегат) – тарашкевіца (патрыёт);

– літаратурная мова (адэпт тэндэнцыі да русіфікацыі беларускай мовы) – тарашкевіца (прыхільнік “класічнай” беларускай мовы) і інш.

Названыя стэрэатыпы паводле адносін да розных варыянтаў беларускай літаратурна-пісьмовай мовы таксама з’яўляюцца дэструктыўнымі, паколькі вядуць як да канфрантацыі ўжо ў самім коле беларускамоўных грамадзян, так і нарматыўнай рэвізіі рэсурсаў, перш за ўсё лексічных, беларускай мовы. Паказальнай таксама з’яўляецца процілеглая накіраванасць ацэначнай канатацыі прыхільнікаў таго ці іншага варыянта літаратурна-пісьмовай беларускай мовы, а таксама асобных моўных сродкаў.

Такім чынам, існуючыя ў калектыўнай свядомасці сучаснага беларускага соцыуму стэрэатыпы проціпастаўленняў па моўнай прыкмеце, моўных густах і схільнасцях фактычна ператвараюць беларускаю мову ў сродак канфрантацыі сучаснага беларускага грамадства, а не яго кансалідацыі. Такое становішча з’яўляецца абсалютна недапушчальным для дзяржаўнай мовы і мовы тытульнай нацыі.

Пазбаўленне разгледжаных вышэй стэрэатыпаў дыферэнцыяцыі беларускага грамадства па моўных густах і схільнасцях, забеспячэнне ў адпаведнасці з прынцыпамі дзяржаўнага двухмоўя лінгвістычных, прававых, сацыяльна-псіхалагічных і адукацыйных умоў, а таксама фарміраванне належнай беларускамоўнай кампетэнцыі беларускага соцыуму [3] дазволяць беларускай мове – дзяржаўнай мове краіны і мове тытульнай нацыі – стаць дзейсным фактарам кансалідацыі грамадства і той нацыянальнай ідэяй, якая рэальна забяспечыць адзінства беларускай нацыі і прэстыж краіны ў сусветнай супольнасці.

Літаратура

1. Лукашанец, А. А. Беларуская мова ў ХХІ ст.: развіццё сістэмы і праблемы функцыянавання / А. А. Лукашанец. – Мінск : Беларус. навука, 2014. – 396 c.

2. Лукашанец, А. А. Нацыянальная мова і годнасць асобы і нацыі / А. А. Лукашанец // Мовознавство. – 2015. – № 6. – С. 3–14.

3. Лукашанец, А. А. Беларуская мова ў сучасным грамадстве: праблемы беларускамоўнай кампетэнцыі і беларускамоўнай адукацыі / А. А. Лукашанец // Роднае слова. – 2016. – № 2. – С. 24–26.

4. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т., 6 кн. – Мінск : Савец. Энцыкл., 1977–1984.
М. И. Конюшкевич (г. Гродно, Беларусь)
Множественность субъектов речи в современной коммуникации

Введение. Динамизм языковой ситуации в планетарном масштабе активизировал личностное начало во всех средствах массовой коммуникации и привел к расширению участников коммуникации. Человек стал более оперативным в информационном пространстве и более креативным в осознании и означивании мира. Океан информации, передаваемой различными каналами, представлен текстами СМИ, рекламы, Интернета, кино, политической и корпоративной документации, научных и художественных произведений, технических описаний, товарных знаков, форумов, эсэмэсок друзьям и т.д. И за каждым текстом стоит субъект речи, с особыми параметрами продуцирования и передачи речи, что значительно расширяет понятие «множественность субъектов речи», вошедшее в научный обиход литературоведов.

1. Обобщая словарные дефиниции, речь можно понимать как когнитивный процесс передачи, получения и обработки закодированной языковыми средствами информации, который проявляет яркую зависимость от условий коммуникации согласно модели коммуникации Р. О. Якобсона с такими ее основными звеньями, как производитель речи, получатель речи, канал передачи, сообщение, код, контекст.

2. Субъект речи прежде всего определяется по способу речевого действия в процессе коммуникации: 1) тот, кто говорит информацию (в устной вербальной коммуникации), 2) тот, кто пишет информацию (в письменной вербальной коммуникации), 3) тот, кто показывает информацию (в кинетической речи, например, в коммуникации глухонемых), 4) тот, кто озвучивает (но не вербализует) информацию (например, простукивание азбукой Морзе). Инвариантный субъект передачи информации любым из названных выше способов речи – тот, кто сообщает информацию. Иначе: говорящий, пишущий, показывающий, озвучивающий, для инварианта – сообщающий. В научном обороте освоены только первые два (говорящий, пишущий), остальные, если и используются, то скорее как причастия, нежели субстантивы, причем в специфических контекстах.

3. В зависимости от сферы речевой деятельности используются и другие номинации продуцента речи, как-то: в книжно-издательском деле – автор, в литературоведении – писатель, поэт, певец, Боян, драматург, рассказчик, нарратор, лирический герой, субъект сознания, первичный субъект и вторичный субъект речи. Можно говорить о множественности авторов и с учетом псевдонимов, ибо каждый псевдоним обусловлен а) содержанием и идеей текста, б) контекстом действительности, в) статусом автора на момент подписания текста, г) требованиями издателя и т.д. Вероятно, по этим и другим причинам один и тот же автор может иметь бесконечное количество псевдонимов, т.е. «распадаться» на большое количество субъектов речи, причем распознать в них одного и того же человека может порой только специалист. Например, народный поэт Беларуси Иван Доминикович Луцевич, известный как Янка Купала, имел 44 псевдонима; Константин Михайлович Мицкевич (Якуб Колас) – 59, а писатель и политический деятель Жилунович Змицер Федорович (всем известный как Тишка Гартный) публиковался под 121 псевдонимом! [1].

Субъект речи в риторике – оратор, в теории информацииотправитель речи, в прагматике – адресант, в искусстве, где задействована речь, – актер, в коммуникации – коммуникант.

3. В журналистике также можно выделить специализацию субъектов речи, различающихся в жанрово-стилевом отношении, по воплощению авторского замысла, тематике, ориентации на аудиторию: публицист, пропагандист (агитатор), полемист, летописец, художник, исследователь, иронист и т.д., а поскольку за каждой из ролей автора стоит особый тип модуса, то и репортер (модус наблюдения), информатор (модус знания), интервьюер (модус вопроса), колумнист (модус мнения), аналитик (модус умозаключения) [7]. В какой-то мере класси-фикация Т. В. Шмелевой коррелирует с коммуникативными регистрами текста, представленными в теории Г. А. Золотовой [3, с. 389–439], – информативным регистром (информатор), репродуктивным (репортер), генеритивным (аналитик), волитивным (интервьюер), реактивным (колумнист).

В сфере тележурналистики диктор уступил место ведущему, который как субъект речи является и создателем речи, и ее озвучивателем. В ток-шоу участвуют и другие субъекты речи – эксперт, гость, в новостных сюжетах – репортер.

4. В сфере науки субъект речи чаще выступает как автор письменных текстов. В амплуа пишущего он автор, ученый, рецензент, диссертант, референт, говорящего – докладчик, выступающий, причем таковыми могут быть названы и вышеперечисленные субъекты речи. Дискутант, оппонент, эксперт, диссертант – субъекты и устной, и письменной речи, поскольку, как правило, сначала они продуцируют письменный текст, а затем его представляют в устной форме. Председатель заседания тоже продуцент только устной речи, хотя и ставит под научными документами свою подпись как главный соавтор письменного текста документа. В последнее время из сетевой коммуникации в сферу научных заседаний вошло модное название председательствующего – модератор.

5. С появлением Интернета модератором стал называться пользователь, отвечающий за соблюдение другими пользователями правил сайта. В лице модератора совмещены несколько субъектов – субъект речи, организатор совещания (устная речь в аудитории) / форума (письменная речь и конкретное регулирующее действие в Интернете), арбитр, судья, посредник.



Поделитесь с Вашими друзьями:
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   27


База данных защищена авторским правом ©nethash.ru 2017
обратиться к администрации

войти | регистрация
    Главная страница


загрузить материал